Пасля адстаўкі Папы называць яго будуць па-ранейшаму — Бэнэдыкт XVI |
Святы Айцец |
22.02.2013 16:17 |
Кардынал Франчэска Кокапальмэрыа, старшыня Папскай рады па інтэрпрэтацыі заканадаўчых тэкстаў, аўтарытэтны спецыяліст па Кананічным праве, лічыць, што пасля адстаўкі Бэнэдыкта XVI, яго статус можа разглядацца як Біскуп Рыма на пенсіі, а яго тытул можа застацца такім, які выкарыстоўваўся да гэтага часу — Яго Святасць Бэнэдыкт XVI. Як паведамляе Ватыканскае радыё, іерарх прызнаў, што ў будучыні касцёльнае заканадаўства чакаюць удакладненні, звязаныя з сітуацыяй дабравольнага сыходу Пантыфіка з Пасаду св. Пятра, што не было прадугледжана папярэдне. Гэта ніякім чынам не паўплывае на саму паслугу Наступніка св. Пятра (размова ідзе пра асобу Пантыфіка, які мае натуральныя абмежаванні, што датычыць у тым ліку здароўя і ўзросту). (SZh) |