Бэнэдыкт XVI удзячны за ліст Калегіі кардыналаў |
Святы Айцец |
06.03.2013 20:11 |
Рымскі Пантыфік на пенсіі Бэнэдыкт XVI удзячны за ліст, які скіравала яму 5 сакавіка Калегія кардыналаў па прапанове яе дэкана кардынала Анджэла Садана. Аб гэтым сказаў кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі ў размове з італьянскім Radio 1. У лісце іерархі дзякуюць Папу на пенсіі за яго служэнне Наступніка святога Пятра — «нястомную працу ў вінаградніку Пана», выказваюць свае прывітанні і выразы ўдзячнасці за прыклад велікадушнага душпастырскага клопату аб дабры Касцёла і свету. Па словах кс. Ламбардзі, хоць ліст напісаны проста і коратка, гэта ўказвае на духоўную лучнасць Бэнэдыкта XVI з Касцёлам. Святар дадаў, што кардыналы, якія сабраліся зараз у Рыме, з любоўю захоўваюць Святога Айца ў сваёй памяці. (AG) |