Малітоўныя інтэнцыі Святога Айца на красавік |
Святы Айцец |
01.04.2013 19:11 |
Кожны месяц малітвам вернікаў давяраюцца дзве інтэнцыі: агульная і місійная. Агульная з малітоўных інтэнцый на красавік, зацверджаных Бэнэдыктам XVI яшчэ ў канцы 2011 года, гучыць так: «Каб публічнае вызнанне веры і малітва былі для вернікаў крыніцай жыцця». Як адзначае польская рэдакцыя Ватыканскага радыё, аб патрэбе прысутнасці Бога і рэлігіі ў публічнай сферы шматразова казалі Рымскія Пантыфікі нашых часоў. Гэтую тэму закрануў і Бэнэдыкт XVI на Сусветным дні моладзі ў Сіднэі ў 2008 г., сказаўшы: «Гісторыя, у тым ліку гісторыя сучасная, паказвае, што (…) абыякавасць да рэлігійнага вымярэння чалавечага існавання з’яўляецца здрадай у дачыненні да чалавека». (AG) |