Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа Францішак заклікаў маліцца за ахвяраў паводкі на Сардзініі |
Слова Папы |
20.11.2013 16:17 |
Святы Айцец з вялікім хваляваннем успрыняў навіну аб моцнай паводцы, якая абрынулася на італьянскі востаў Сардзінія. У яе выніку загінула 17 чалавек, яшчэ некалькі лічацца зніклымі без вестак.
Папа Францішак выказвае «словы суцяшэння і падтрымкі» — гаворыцца ў тэлеграме, падпісанай Дзяржсакратаром Яго Святасці, арцыбіскупам П'етра Паралінам. Пантыфік абяцае сваю малітву за тых, хто загінуў, і ўсіх, хто пацярпеў ад стыхійнага бедства. «Глыбока крануты страшнай трагедыяй, якая абрынулася на Сардзінію, я прашу ўсіх маліцца за ахвяраў, асабліва за дзяцей», — заклікаў Пантыфік у сваім твіт-паведамленні 19 лістапада. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.