Храм з’яўляецца святым месцам, дзе самае галоўнае не рытуал, але аддаванне пашаны Пану, — адзначыў Папа Францішак падчас ранішняй Імшы 22 лістапада. Пантыфік падкрэсліў, што чалавек, як “святыня Духа Святога”, павінен слухаць Бога ўнутры сябе, прасіць Яго аб прабачэнні і ісці за Ім.
Па словах Святога Айца, хрысціяне часткова страцілі “пачуццё адарацыі” – глыбокай пашаны да Бога. Многія, заўважыў Папа, думаюць, што мы ідзём у храм, каб сабрацца разам як браты і сёстры, і гэта праўда, “але цэнтр там, дзе ёсць Бог”.
У дзвюх святынях – у “матэрыяльным храме, месцы адарацыі, і духоўным храме ўнутры мяне, дзе знаходзіцца Святы Дух” – “нашым стаўленнем павінна быць пабожнасць, якая аддае пашану і слухае, моліцца і просіць прабачэння, хваліць Пана”, — падкрэсліў Папа. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё
(AG)
|