Святы Айцец: малітва і праніклівасць — для моманту, надзея — для часу |
Слова Папы |
26.11.2013 13:41 |
Чалавек можа быць гаспадаром моманту, але Хрыстус – Пан часу: пра гэта нагадаў Папа Францішак 26 лістапада ўдзельнікам Эўхарыстыі ў капліцы Дома св. Марты. Папа даў дзве парады, каб добра разумець цяперашні час і рыхтавацца да апошняга моманту: трываць у малітве і мець надзею. Малітва і праніклівасць, па словах Святога Айца, дапамагаюць глыбока разумець асобныя моманты жыцця і скіроўваюць да Бога. Надзея, аднак, — гэта, як адзначыў Папа, “фара дальняга святла”, якая асвятляе апошнюю частку жыцця чалавека і ўсяго свету. Пантыфік звярнуў увагу, што жыццё ў асобны момант і жыццё ў часе — дзве розныя рэчы. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (AG) |