Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа Францішак: трэба шанаваць Бога да канца, не баючыся пераследу
Слова Папы
29.11.2013 12:33

Існуюць “сілы гэтага свету”, якія жадаюць, каб рэлігія стала выключна “прыватнай справай”, але трэба шанаваць Бога “да канца” – не баючыся пераследу, сцвердзіў Папа Францішак падчас Эўхарыстыі ў капліцы Дома св. Марты 28 лістапада.

Каментуючы чытанні, якія ў дадзены перыяд літургічнага года нагадваюць пра канец часоў і выпрабаванні, Пантыфік адзначыў, што апошнім выпрабаваннем будзе “зневажанне веры”, “нібыта трыумф валадара гэтага свету”, і забарона “шанавання Бога”. Яно, па словах Папы, праявіцца праз звядзенне рэлігіі да прыватнай справы, праз забарону на нашэнне і ўсталяванне рэлігійных сімвалаў, поўную паслухмянасць валадарам гэтага свету.

“Можна будзе рабіць шмат цудоўных рэчаў, але не шанаваць Бога, - сказаў Папа. -Забарона шанавання – гэта цэнтр канца. А калі наступіць поўня – “kairos” гэтага язычніцкага захавання, калі споўніцца час, – тады прыйдзе Ён: “І ўбачаць Сына Чалавечага, які будзе ісці ў воблаку з моцаю і славаю вялікай”. Хрысціяне, якія пакутуюць у часы пераследу, часы забароны шанавання, – гэта прароцтва аб тым, што здарыцца з усімі намі”.

Пантыфік адзначыў, што калі гэта пачне адбывацца, трэба “падняць галовы”, бо “блізка перамога Езуса Хрыста”. Папа заклікаў не баяцца, а быць цярплівымі і давяраць Пану, які абяцаў збаўленне. “Давер і вернасць – гэта ласкі, аб якіх мы павінны прасіць на працягу гэтага тыдня”, - сказаў Святы Айцец.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.