Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа: свет імкнецца да уніфікацыі і павярхоўнасці мыслення, а Езус заклікае думаць свабодна
Слова Папы
30.11.2013 14:23

Каб зразумець знакі часу, неабходна думаць не толькі галавой, але і сэрцам і духам, - звярнуў увагу Папа Францішак падчас Эўхарыстыі 29 лістапада. Пантыфік засяродзіўся на евангельскім фрагменце, у якім Езус вучыць сваіх вучняў разумець “знакі часу”.

Папа заўважыў, што Пан не абураўся іх неразуменню, але часам называў іх “неразумнымі і маруднымі сэрцам”. Менавіта такімі, патлумачыў Святы Айцец, з’яўляюцца тыя, хто не разумее Божых спраў. Па словах Пантыфіка, Езус хоча, каб мы разумелі, што адбываецца ў нашым жыцці, сэрцы, свеце, гісторыі, “аднак гэты свет робіць іншыя прапановы, таму што не жадае, каб мы былі народам: ён хоча масы, без мыслення, без свабоды”.

Паводле Святога Айца, гэты свет імкнецца да уніфікацыі і павярхоўнасці мыслення, не хоча, каб людзі задавалі пытанні накшталт: “Чаму здараецца тое ці іншае?” Папа падкрэсліў, што Езус, аднак, заклікае вучняў думаць свабодна, “думаць, каб разумець, што адбываецца”. Гэтага, праўда, не магчыма рабіць без дапамогі Святога Духа, які дае дар разумення знакаў часу.

Папа заклікаў прасіць аб ласцы мыслення паводле Бога, а не слабога, уніфікаванага мыслення паводле ўласнага густу.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.