Папа Францішак пра Адвэнт: даць Пану магчымасць любіць сябе |
Слова Папы |
02.12.2013 14:47 |
Да падрыхтоўкі да святаў Божага Нараджэння з малітвай, міласэрнасцю і адкрытым сэрцам заклікаў Святы Айцец 2 снежня падчас Эўхарыстыі ў капліцы Дома св. Марты. Па словах Папы, у дні Адвэнту пачынаецца новае падарожжа на сустрэчу з Панам, і менавіта ў гэтым сэнс Божага Нараджэння. Пантыфік адзначыў, што, калі адбываецца сустрэча з Хрыстом, Ён уносіць новае ў наша сэрца, душу, жыццё, і гэтае спатканне ніколі не адбудзецца, калі наша сэрца не будзе адкрытым. Папа дадаў, што для Хрыста мы не шэрая маса, “Ён глядзіць кожнаму ў твар, у вочы, бо Яго любоў – гэта не нешта абстрактнае, гэта любоў канкрэтная”. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (AG) |