Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец звярнуўся з заклікам аб павазе да рэлігійнай свабоды ў блізкаўсходнім рэгіёне
Слова Папы
09.12.2013 20:42

9 снежня Папа Францішак цэлебраваў ранішнюю Імшу разам з каталіцкім Патрыярхам Александрыі Ібрагімам Ісаакам Сідракам. У гаміліі Святы Айцец выказаў блізкасць хрысціянам Егіпта і чарговы раз звярнуўся з заклікам аб павазе да рэлігійнай свабоды ва ўсім блізкаўсходнім рэгіёне.

Пантыфік адзначыў, што словы прарока Ісаі: “Будзьце адважнымі! Не бойцеся!”, якія гучалі падчас літургіі слова, сёння асаблівым чынам скіраваны да жыхароў егіпецкай зямлі, якія перажываюць няўпэўненасць і сустракаюцца з насіллем з прычыны сваёй хрысціянскай веры. Папа спаслаўся на фрагмент Евангелля, дзе Езус вылечвае паралізаванага, і адзначыў, што ў сучасным свеце распаўсюджаны “параліч сумленняў”, які пранікае ў грамадскія структуры і супольнасці і “блакуе цэлыя народы”, але заклік Хрыста “ўстань і хадзі” можа змяніць сітуацыю.

“Няхай адновяцца мірныя перамовы, часта паралізаваныя супрацьстаяннем і цёмнымі інтарэсамі”, - сказаў Пантыфік і пажадаў, каб хрысціянам было вернута права спакойна жыць на зямлі, якая з’яўляецца іх радзімай на працягу дзвюх тысяч гадоў. Папа нагадаў, што Святая Сям’я, калі шукала паратунку ад Ірада, знайшла прытулак менавіта ў “шчодрай зямлі” Егіпта.

Святы Айцец пажадаў, каб і сёння Езус “чуваў над егіпцянамі, якія на шляхах свету шукаюць годнасці і бяспекі”.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.