| Святы Айцец звярнуў увагу на катэгорыю «незадаволеных хрысціян» |
| Слова Папы |
| 13.12.2013 15:41 |
|
Папа нагадаў, што гэта была праблема фарысеяў, якім не падабаўся ні Ян Хрысціцель, бо “не есць, не п’е”, ні Езус, якога наадварот называлі “абжорай, п’яніцай, сябрам мытнікаў і грэшнікаў”. У іх, па словах Святога Айца, заўсёды была падстава для крытыкі таго, хто абвяшчае навіну пра Бога. “Яны аддалі перавагу схавацца ў рэлігіі больш складанай: у маральных запаведзях, як група фарысеяў, у палітычным кампрамісе, як садукеі, у сацыяльнай рэвалюцыі, як зелоты, у гнастычнай духоўнасці, як эсэі”, - нагадаў Папа, дадаўшы, што яны адчувалі сябе ў сваёй сістэме чыстымі і таму не прымалі прапаведнікаў, такіх, як Езус. “У народа Божага ёсць пэўная алергія на прапаведнікаў Слова: як, напрыклад, прарокі, якіх гналі і забівалі”, - звярнуў увагу Пантыфік. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (AG) |


На трывожную з’яву ў Касцёле — катэгорыю заўсёды незадаволеных хрысціян — звярнуў увагу 13 снежня падчас Імшы Папа Францішак. Па словах Пантыфіка, гэта тыя, хто баіцца адчыніць дзверы для Святога Духа - адсюль іх стан пастаяннага смутку.
для друку
Ватыканскае радыё