| Папа Францішак: Людзі, якія пляткараць, — ворагі міру |
| Слова Папы |
| 09.06.2014 17:12 |
|
Нагорнае казанне Хрыста, паводле Святога Айца, дае адказ на пытанне аб тым, як стаць добрым хрысціянінам. Па словах Папы, евангельскія благаслаўленні, прамоўленыя ў гэтым казанні, знаходзяцца ў супярэчнасці з дамінуючай тэндэнцыяй сучаснага свету. “Свет не хоча плакаць, ён абмінае балючыя сітуацыі, хавае іх за чымсьці іншым. Толькі чалавек, які бачыць рэчы такімі, якія яны ёсць, і плача ў сваім сэрцы шчаслівы і будзе суцешаны суцяшэннем Езуса, а не свету”, - сказаў Пантыфік, дадаўшы, што гэта адносіцца і да тых, хто змагаецца з сучаснымі праявамі несправядлівасці, даруе іншым, ставіцца са зразуменнем да чужых памылак. (AG) |


Евангельскія благаслаўленні з’яўляюцца практычнай праграмай жыцця, адзначыў Папа Францішак падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане 9 чэрвеня. На наступны дзень пасля малітоўнай сустрэчы за мір у Святой Зямлі Пантыфік падкрэсліў, што трэба мець мужнасць дабрыні, каб пераадольваць нянавісць.
для друку
Ватыканскае радыё