Папа на 25-годдзе падзення Берлінскай сцяны: «Патрэбны масты, а не муры» |
Слова Папы |
09.11.2014 15:49 |
«Дзе існуе сцяна — там існуе закрытасць сэрца. Патрэбны масты, а не муры», — адзначыў Папа Францішак 9 лістапада ў звароце да вернікаў, сабраных у Ватыкане на надзельнай малітве «Анёл Панскі», узгадваючы пра 25-годдзе падзення Берлінскай сцяны, сімвалу «ідэалагічнага раздзялення Еўропы і ўсяго свету». «Падзенне адбылося раптоўна, але стала магчымым дзякуючы вялікім намаганням шматлікіх асобаў, якія за гэта змагаліся, маліліся і пакутавалі, аж да ахвяравання жыцця. Сярод іх ролю галоўнай дзеючай асобы меў святы Ян Павел ІІ», — сказаў Папа. (AG) |