Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа Францішак: «Ворагам міру з’яўляецца і абыякавасць»
Слова Папы
02.01.2016 21:38

Мір, які Бог Айцец хоча сеяць у свеце, варта берагчы і, больш за тое, здабываць, адзначыў Папа Францішак у разважаннях перад малітвай «Анёл Панскі» 1 студзеня.

Пантыфік нагадаў пра Сусветны дзень міру, які адзначаецца ў першы дзень года. Сёлета яго тэма - «Перамажы абыякавасць і здабудзь мір». Святы Айцец падзякаваў за шматлікія малітоўныя і дабрачынныя ініцыятывы на карысць міру.

Папа заклікаў сваіх слухачоў нанова адкрыць для сябе «аблічча Бога». У той жа час Пантыфік перасцярог ад успрыняцця Божага слова, як нейкай чароўнай палачкі. Творца, па словах Святога Айца, змяняе рэальнасць знутры, цярпліва і з любоўю, таму далікатна просіць у чалавека дазволу ўвайсці ў яго жыццё і, як дождж, спускаецца на зямлю, каб прынесці свой плён.

Папа адзначыў, што той мір, які Бог жадае пасеяць на зямлі, патрабуе намаганняў таксама з боку людзей, і гэта заўсёды звязана з духоўнай барацьбой, якая вядзецца на ўзроўні сэрцаў. Ворагам міру з’яўляецца не выключна вайна, але і абыякавасць, якая, як правіла, палягае на канцэнтраванні ўвагі толькі на сабе, стварэнні бар’ераў, падазронасці, страху і ізаляцыі, папярэдзіў Пантыфік.

Святы Айцец дадаў, што часам мы так засыпаны навінамі, што адрываемся ад рэальнасці, ад патрабуючых, якія знаходзяцца побач.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.