Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Ці варта караць дзяцей: чытаем Апостальскую адгартацыю «Amoris Laetitia»
Слова Папы
14.04.2016 16:44

Постсінадальная Апостальская адгартацыя «Amoris Laetitia» звяртаецца да далікатнай і цяжкай справы пакарання дзяцей. Прапаноўваем вытрымкі з адгартацыі на гэтую тэму.

268. Неабходна таксама звярнуць увагу дзіцяці або падлетка, што дрэнныя дзеянні маюць наступствы. Патрэбна абудзіць у ім здольнасць паставіць сябе на месца іншага чалавека і выразіць шкадаванне з-за пакут, да якіх прывёў яго ўчынак. Некаторыя меры — супраць агрэсіўных антысацыяльных паводзін — могуць часткова выканаць гэтую задачу.

Важным з’яўляецца гатоўнасць накіроўваць дзіця, каб яно прасіла прабачэння і выпраўляла шкоду, нанесеную іншым. Калі навучальны працэс паказвае свой плён у набыцці асабістай свабоды, то само дзіця ў пэўны момант пачынае прызнаваць з удзячнасцю, што яму было добра расці ў сям’і, а таксама выконваць патрабаванні падчас выхавання.


269. Настаўленне з’яўляецца стымулам, калі ў той жа час паважаецца і прызнае намаганні і калі дзіця разумее, што яго бацькі захоўваюць давер да яго. Дзіця, настаўленае з любоўю, адчувае, што бацькі ім цікавяцца, яно бачыць, што кімсьці з’яўляецца, разумее, што бацькі прызнаюць яго магчымасці.

Гэта не патрабуе таго, каб бацькі былі не вінаватыя, але таго, каб яны маглі пакорліва прызнаць сваю абмежаванасць і прыкласці свае асабістыя намаганні ў гэтым кірунку, каб быць лепш. Аднак сведчанне, якога патрабуюць дзеці з боку бацькоў, — не паддавацца злосці. Дзіця, якое здзяйсняе правіну, павінна быць настаўлена, але не як вораг або той, на кім можна сарваць сваю злосць.

Акрамя таго, дарослы чалавек павінен прызнаць, што некаторыя правіны дзіцяці звязаны з далікатнасцю і абмежаваннямі адпаведнага ўзросту. Таму шкоднай з’яўляецца пазіцыя пастаяннага карніка, які не дапаможа ўсвядоміць значнасць розных відаў дзейнасці, правакуючы роспач і раздражненне: «Бацькі, не раздражняйце дзяцей вашых» (Эф 6, 4; пар. Кал 3, 21).

270. Важна, каб дысцыпліна не калечыла жаданні, але каб была стымулам заўсёды ісці далей. Як аб’яднаць дысцыпліну з унутраным дынамізмам? Як зрабіць так, каб дысцыпліна была канструктыўным абмежаваннем працэсу, які павінен падняць дзіця, а не сцяной, якая б яго калечыла, або спосабам выхавання, які б абмяжоўваў дзіця?

Трэба быць у стане знайсці баланс паміж дзвюма аднолькава шкоднымі крайнасцямі. Адна будзе спрабаваць пабудаваць свет згодна з жаданнямі дзіцяці, якое будзе адчуваць свае правы, але не абавязкі. Іншая б накіроўвала дзіця да жыцця без усведамлення сваёй годнасці, унікальнай самабытнасці і правоў, да абавязкаў і прымушала б рэалізоўваць жаданні іншых людзей.

Паводле Deon.pl,

(MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.