Святы Айцец: Апосталы Пётр і Павел сёння стукаюць у дзверы нашых сэрцаў |
Слова Папы |
29.06.2016 16:18 |
У сваім разважанні Пантыфік звярнуў увагу на абсалютную рознасць гэтых вучняў Хрыста, што вынікае з чытанняў Дзеяў Апосталаў: святы Пётр — «пакорлівы рыбак», святы Павел — «адукаваны настаўнік». «Аднак, калі тут, у Рыме, мы ведаем Езуса, калі хрысціянская вера з’яўляецца жывой і істотнай часткай духоўнай спадчыны і культуры гэтай тэрыторыі, то толькі дзякуючы мужнасці гэтых двух сыноў з Блізкага Усходу», — падкрэсліў Папа Францішак значнасць жыцця і місійнай дзейнасці апосталаў Пятра і Паўла. Папа дадаў, што з любові да Бога яны пакінулі сваю радзіму і, не зважаючы на цяжкасці і рызыкоўнасць доўгага падарожжа, накіраваліся ў Рым, каб прапаведаваць Евангелле і прыняць мучаніцкую смерць за сваю веру. |