Святы Айцец: няхай памяць пра Шымона Пэрэса натхняе на нястомны пошук міру |
Слова Папы |
29.09.2016 16:09 |
Святы Айцец выказаў надзею, што памяць пра Шымона Пэрэса натхніць усіх грамадзянаў да прымірэння паміж народамі, каб такім чынам аддаць пашану спадчыне Пэрэса, і што «агульнае дабро, дзеля якога ён так рупліва працаваў, знойдзе новыя праявы» ў час, калі «чалавецтва імкнецца да сталага міру». «Запэўніваючы ў маіх малітвах усіх, хто смуткуе, перш за ўсё сям’ю Пэрэс, — піша Папа, — выпрошваю Божыя ласкі суцяшэння і моцы для вашага народа». |