Папа Францішак атрымаў пастарал убогіх |
Слова Папы |
20.10.2016 13:09 |
Пасля агульнай аўдыенцыі 19 кастрычніка пачалася перэгрынацыя пастарала па італьянскіх парафіях. Папа атрымаў таксама табэрнакулюм, выкананы з такіх жа матэрыялаў. Застанецца ён у Ватыкане, а яго дакладныя копіі атрымаюць усе касцёлы, у якія будзе пілігрымаваць вышэйзгаданы пастарал. Аўтары ідэі праз гэтую выключную перэгрынацыю хочуць нагадаць свету пра любоў Езуса да самых бедных і адкінутых, а таксама сімвалічна паказаць, што сёння Ён прыйшоў бы ў свет не ў стайні, а хутчэй за ўсё ў адных з сусветных трушчобаў. На сёння ў бедных раёнах ва ўсім свеце жыве каля 1 мільярда людзей, з якіх 1/3 — у трушчобах Афрыкі на поўдні ад Сахары. Толькі ў Найробі ў трушчобах жыве каля 2 мільёнаў чалавек, пазбаўленых электрычнасці, чыстай вады і каналізацыі. Менш за 5% мясцовых дзяцей маюць шанс на вучобу ў школе.
Да гэтага Святы Айцец ужо атрымліваў «дары міласэрнасці». Сярод іх таксама гостыя, прыгатаваная вязнямі італьянскай турмы, якая сімвалізуе іх адраджэнне да жыцця. Падчас мінулагодняга падарожжа ў Афрыку Папа Францішак наведаў трушчобы ў Найробі. У раёне бедных жыве ажно 55% жыхароў кенійскай сталіцы. КАІ (VGr) |