Папа Францішак: прасіць Бога аб дары паслухмянасці і гатоўнасці да перамены |
Слова Папы |
25.10.2016 15:14 |
Папа заўважыў, што ў сваіх прыпавесцях Езус часта выкарыстоўвае вобразы са штодзённага жыцця. Ён кажа пра закваску, якая змешваецца з мукой і становіцца хлебам, або пра семя, якое памірае і дае жыццё дрэву. Сапраўды, праблема не ў тым, каб рабіць малыя або вялікія рэчы, але каб прайсці шляхам, якому спадарожнічае пераўтварэнне, перакананы Пантыфік. Па словах Папы Францішка, для пашырэння Божага Валадарства неабходна паслухмянасць Святому Духу, каб вернікі раслі і станавіліся дарам для іншых. Пантыфік заклікаў прасіць Бога аб ласцы паслухмянасці і гатоўнасці да перамены. |