Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Францішак пра місію католікаў у палітыцы
Слова Папы
14.11.2016 09:36

Папа Францішак нагадаў аб важнасці ўдзелу католікаў у палітыцы. Яны павінны рабіць гэта не дзеля ўлады, эгаізму і грошай, а каб знішчыць муры і няроўнасць. Такую думку Пантыфік выказаў у інтэрв’ю Эўджэніа Скальфары з італьянскай газеты La Repubblica, апублікаваным 11 лістапада.

Адказваючы на пытанне аб абранні Дональда Трампа 45-м Прэзідэнтам ЗША, Святы Айцец падкрэсліў, што не дае суджэнняў аб людзях і палітычных дзеячах, але цікавіцца вынікамі іх дзейнасці на карысць бедных і маргіналізаваных.

Францішак прызнаўся, што на сённяшні дзень яго найбольш турбуе сітуацыя бежанцаў і мігрантаў. Трэба пераадолець падзелы і спрыяць павышэнню і распаўсюджванню дабрабыту. «Каб дасягнуць гэтага выніку, мы павінны знішчыць муры і пабудаваць масты, якія дазволяць знізіць няроўнасць і ўмацаваць свабоды і правы», — сказаў ён і дадаў, што няроўнасць — гэта «найбольшае зло, якое існуе ў свеце», а правакуюць яе грошы.

Каментуючы барацьбу з тэрарызмам на Блізкім Усходзе, Францішак заўважыў, што ў мінулым Касцёл падтрымліваў выкарыстанне зброі, але галоўных вынікаў хрысціянства дасягнула дзякуючы мучанікам, веры і міласэрнасці. Менавіта праз сведчанне мучанікаў яно распаўсюдзілася ва ўсім свеце і сёння налічвае 2,5 млрд вернікаў розных канфесій, падкрэсліў Святы Айцец.

Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё
(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.