Пажаданні Папы на Адвэнт: малітва, любоў і радасць |
Слова Папы |
29.11.2016 10:07 |
«Хрысціянская вера з’яўляецца ні тэорыяй, ні філасофіяй. Гэта сустрэча з Езусам», — адзначыў Папа Францішак 28 лістапада падчас ранішняй святой Імшы ў Ватыкане. Пантыфік заклікаў развіваць уважлівасць у малітве, любоў праз учынкі і радасць праслаўлення Бога. У сваёй гаміліі Папа адзначыў, што ў Адвэнт мы імкнёмся перш за ўсё да сустрэчы з Езусам. І літургія ў гэты перыяд нагадвае пра шматлікія сустрэчы Хрыста: з Маці, св. Янам Хрысціцелем, пастухамі, мудрацамі. Усё гэта сведчыць аб тым, што Адвэнт з’яўляецца часам выхаду ў дарогу на сустрэчу з Панам; гэта не час пасіўнага чакання. Святы Айцец адзначыў, што хрысціянская любоў патрабуе цярплівасці да «цяжкіх людзей», у тым ліку членаў сям’і. І мы павінны зрабіць першы крок у кірунку гэтых асобаў, і ён стане крокам да Бога. «Мы стаім перад дылемай: або аддаліцца, або ісці насустрач Пану. Аб гэтай ласцы мы сёння і просім. (...) Такім чынам, мы сустрэнем Пана і будзем мець выдатны сюрпрыз», — завяршыў сваю гамілію Святы Айцец. |