Пантыфік да святароў: святары павінны быць пасрэднікамі Божай любові, а не сваіх уласных інтарэсаў |
Слова Папы |
12.12.2016 08:17 |
Папа перасцярог ад «жорсткасці», якая палягае на патрабаванні, каб вернікі спаўнялі тыя рэчы, якія святар сам не ў стане рабіць. У той жа час Пантыфік асудзіў свецкае стаўленне, якое ператварае духавенства ў функцыянераў. Такія святары падобныя да капрызных дзяцей, якім прапануюць то адну, то другую рэч, а яны пастаянна незадаволены. «Такі святар падобны да дзіцяці, якому нічога не падабаецца. І ў нашыя дні, — адзначыў Пантыфік, — многія хрысціяне нясуць на сабе знак песімізму і незадаволенасці, не разумеючы вучэння Хрыста. Незадаволеныя святары прыносяць шмат шкоды: яны заўсёды занятыя сваімі планамі, і таму іх сэрцы далёкія ад логікі Езуса, якая павінна спатоліць іх душы. Логіка Хрыста — гэта заступніцтва. Езус — наш заступнік перад Богам, і мы павінны кіравацца тым жа пакліканнем. Аднак існуе і нешта падобнае, якое называецца пасрэдніцтвам, але пасрэднік толькі “робіць сваю працу і прымае аплату”, “ён заўсёды ў выйгрышы”. Зусім іншым уяўляе сабе заступнік, які губляе самога сябе, плаціць уласным жыццём, стомленасцю і іншымі турботамі ў імкненні аб’яднаць свой статак і прывесці людзей да Хрыста». Чаму святар становіцца смехатворным? Папа Рымскі нагадаў, што менавіта такім «заступнікам» і быў Езус, які дзеля адкуплення ўсіх людзей ахвяраваў сваім жыццём на Галгоце. «Сапраўдны святар — гэта абаронца, вельмі блізкі да свайго народа, — адзначыў Папа Францішак. — Але калі пастыр становіцца толькі пасрэднікам, чыноўнікам, ён губляе радасць, і тады — у пошуках крупінкі шчасця — ён шукае п’едэсталаў і пасадаў улады. Пра такіх пасрэднікаў Езус кажа, што ім падабаецца выклікаць на людных плошчах захапленне ў людзей. У пошуку высокай пасады яны становяцца на шлях жорсткасці, "даброты свецкага свету з'ядаюць іх". Такія святары, адрываючыся ад свайго народа, забываючы пра чалавечыя пакуты, забываюцца пра тое, што калісьці вынеслі з роднага дому». Але ў выніку цвёрды святар становіцца смехатворным, адзначыў Папа, прыводзячы аповед аднаго старога мансеньёра: аднойчы ў Рыме, у адным фешэнэбельным магазіне клерыкальнага адзення, ён убачыў маладога святара, які перад люстэркам не мог спыніцца, прымяряючы чарговыя рэгаліі. Тады гэты мансеньёр з горкай усмешкай пра сябе адзначыў: «А яшчэ кажуць, што Касцёл не дазваляе ўдзяляць прэзбітэрскага пасвячэння жанчынам». У завяршэнне гаміліі Папа Францішак параіў пастырам падчас выпрабавання сумлення пытацца ў сябе, кім яны сёння былі: заступнікамі ці чыноўнікамі? Служылі сабе ці іншым? У сапраўднага пастыра шчырая, адкрытая ўсмешка дзіцяці, у пасрэдніка на твары заўсёды напісана незадаволенасць і сумная безвыходнасць. |