Папа Францішак выказаў спачуванні пацярпелым ад тэракту ў Берліне |
Слова Папы |
20.12.2016 17:21 |
Папа Францішак даверыў Божай міласэрнасці ахвяр тэракту, запэўніў у сваёй лучнасці з сем’ямі загінулых і пажадаў хуткага выздараўлення параненым. Пантыфік таксама выказаў падзяку ўсім, хто прычыніўся да выратавання людзей. «Папа Францішак далучаецца да ўсіх людзей добрай волі, якія прыкладаюць намаганні, каб забойчае вар’яцтва тэрарызму больш не мела месца ў нашым свеце», — гаворыцца ў тэлеграме, скіраванай на імя арцыбіскупа Берліна Хайнера Коха. |