Папа Францішак: свет прапануе марныя надзеі |
Слова Папы |
14.01.2017 03:11 |
Аднак, як падкрэсліў Пантыфік, важна, каб такая надзея была звернута да таго, хто сапраўды можа дапамагчы жыць і хто дае сэнс нашаму існаванню. «І таму Святое Пісанне заклікае нас асцерагацца фальшывых надзей», якія прапануе нам свет, «утойваючы іх марнасць і дэманструючы іх безразважнасць». Як нагадаў Святы Айцец, асабліва на гэта звярталі ўвагу прарокі і мудрацы. «Чалавек, сустракаючыся з жыццёвымі цяжкасцямі, пачынае выпрабоўваць сваю веру і адчувае патрэбу (…) у канкрэтнай абароне. Ён давярае Богу, але сітуацыя даволі складаная, і яму патрэбна крыху больш канкрэтная ўпэўненасць. І вось тут крыецца небяспека! І вось тут нас ужо спакушае пошук суцяшэння, нават эфемернага, якое нібыта запоўніць пустату адзіноты і дасць палёгку стомленым ад веры», — адзначыў папа Францішак, перасцерагаючы перад шуканнем суцяшэння, якое даюць грошы, ідалы, свецкая дзейнасць, ідэалогіі. Свет прапануе чалавеку фальшывы спакой, які, па словах Папы, і з’яўляецца ідалам. Паводле «Радыё Марыя» |