Папа Францішак: хрысціяне, для якіх касцёл толькі «паркоўка», не імкнуцца да перамен |
Слова Папы |
18.01.2017 16:19 |
Адваротным прыкладам з’яўляюцца «лянівыя» хрысціяне, якія не маюць жадання рухацца наперад, імкнуцца да перамен, рабіць тое, што пойдзе на карысць усім. «Яны лянівыя, “прыпаркаваныя” хрысціяне, якія знайшлі ў Касцёле цудоўную “паркоўку”. І калі я кажу пра хрысціян, то кажу пра свецкіх, святароў, біскупаў... пра ўсіх. Існуюць “прыпаркаваныя” хрысціяне. Касцёл для іх — гэта “паркоўка”, на якой яны захоўваюць сваё жыццё і з якой выязджаюць толькі з усімі магчымымі страхоўкамі. Гэтыя нерухомыя хрысціяне нагадаваюць мне пра тое, што нам у дзяцінстве казалі старыя: “Сцеражыся стаячай вады, якая не бяжыць, бо яна псуецца першай”», — сказаў Папа. Папа Францішак лічыць, што крыніцай хрысціянскай адвагі з’яўляецца надзея — сапраўдны якар, за вяроўку якога трэба трымацца падчас барацьбы і выпрабаванняў. Лянівыя ж вернікі — «пенсіянеры» — яе не маюць. Цудоўна пайсці на пенсію пасля шматлікіх гадоў працы, але «праводзіць усё жыццё на пенсіі — гэта кепска», сказаў Папа. Напрыканцы сваёй гаміліі Святы Айцец заклікаў вернікаў адказаць для сябе на пытанні аб стане ўласнай веры: ці жывуць яны шырокімі гарызонтамі, надзеяй, адвагай, рухам наперад або вядуць «цёплае» жыццё, будучы няздольнымі зносіць цёмныя моманты? |