Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец Францішак моліцца за пацярпелых ад землятрусу ў Цэнтральнай Італіі |
Слова Папы |
23.01.2017 10:54 |
«У мінулыя дні землятрус і моцныя снегапады зноў сталі сур’ёзным выпрабаваннем для многіх нашых братоў і сясцёр у Цэнтральнай Італіі, асабліва ў Абруццо, Маркэ і Лацыё. Я ў сваіх малітвах і пачуццях разам з сем’ямі, чые блізкія сталі ахвярамі», — сказаў Пантыфік падчас малітвы «Анёл Панскі» на плошчы Святога Пятра 22 студзеня. «Я падтрымліваю ўсіх тых, хто самааддана ўдзельнічае ў справе дапамогі; а таксама мясцовыя Касцёлы, якія намагаюцца пераадолець пакуты і цяжкасці. Дзякуй вялікі за гэтую блізкасць, за вашую працу і канкрэтную дапамогу, якую вы аказваеце. Дзякуй! Я запрашаю вас да супольнай малітвы да Багародзіцы за ахвяры, а таксама за тых, хто самаахвярна ўдзельнічае ў справе дапамогі», — дадаў папа Францішак. Дк. Мікола Гракаў |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.