Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа Францішак: «Шлях Юдыты паказвае шлях веры, малітвы і пакоры»
Слова Папы
27.01.2017 10:24

Падчас агульнай аўдыенцыі 26 студзеня папа Францішак засяродзіўся на вобразе Юдыты са Старога Запавету. Пантыфік нагадаў, што мужнасць гэтай жанчыны падарыла надзею яе народу.

Папа Рымскі прызнаўся, што па яго асабістым меркаванні, жанчыны больш смелыя за мужчын, і прыклад Юдыты стаў пацвярджэннем гэтаму.

«З моцай прарока Юдыты заклікае мужчын свайго народа вярнуцца да веры ў Бога; з позіркам прарока яна бачыць далей за сквапныя межы прапаноў правадыроў і тое, што страх сціскае межы яшчэ больш», — адзначыў Святы Айцец.

Даверыцца Богу — гэта ісці згодна з Яго планамі

«Дарагія браты і сёстры, мы не павінны надалей ставіць умовы Богу, і няхай наадварот — надзея перамагае нашыя страхі. Даверыцца Богу азначае ісці згодна з Яго планамі без прэтэнзій, нават прымаючы тое, што Яго збаўленне і Яго дапамога прыходзяць да нас у іншым праяўленні, чым мы чакаем.

Мы просім у Пана Бога жыцця, здароўя, любові, шчасця — і гэта правільна, але з разуменнем, што Бог можа стварыць жыццё са смерці, што і ў адзіноце магчыма ціхамірнасць, а ў рыданні — асалода», — сказаў папа Францішак.

Як падкрэсліў Пантыфік, «мы не тыя, хто можа ўказваць Богу, што Яму рабіць і ў чым мы маем патрэбу. Ён ведае ўсё гэта лепш за нас, і мы павінны даверыцца, таму што Яго шляхі і Яго намеры адрозніваюцца ад нашых».
«Шлях Юдыты паказвае нам шлях веры, чакання (...) ў малітве і пакоры. Гэта шлях надзеі. Не падпарадкоўваючыся падзеям і робячы толькі тое, што ў нашых сілах, але заўсёды застаючыся на дарозе волі Пана Бога. Юдыты — мы гэта ведаем — шмат малілася, шмат размаўляла з народам і пасля, мужная, сышла, шукала спосаб наблізіцца да военачальніка і змагла адсекчы яму галаву, зарэзаць яго».

«Яна мужная ў веры і ў дзеяннях, — падкрэсліў Пантыфік. — І заўсёды шукае Пана Бога! Юдыты, фактычна, мае свой план, паспяхова прыводзіць яго ў выкананне і прыносіць народу перамогу, але заўсёды з пазіцыі веры таго, хто, прымаючы ад Бога ўсё, упэўнены ў Яго дабрыні.



Так, адна жанчына, поўная веры і смеласці, вяртае сілы свайму народу ў момант смяротнай небяспекі і вядзе яго па дарозе надзеі, указваючы яе і нам. І мы, калі прыгадаем, неаднойчы чулі мудрыя словы, падбадзёрваючыя словы ад сціплых людзей, ад сціплых жанчын, пра якіх часам думаюць (...), што яны невукі... Але ў іх словы мудрасці Божай!

Словы бабуль... Колькі разоў яны ўмелі сказаць тыя самыя правільныя словы, словы надзеі, таму што ў іх ёсць жыццёвы вопыт, яны многае перажылі, яны даверыліся Богу і Пан Бог надзяліў іх дарам даваць нам парады надзеі.

І калі мы пойдзем гэтымі шляхамі, прыбудзе з намі радасць і святло Вялікадня ў даверы Пану Богу са словамі Езуса: “Ойча! Калі Ты жадаеш, адхілі ад Мяне гэты келіх. Але не Мая воля, а Твая няхай станецца” (Лк 22, 42). Гэта і ёсць малітва мудрасці, веры і надзеі», — заключыў Святы Айцец.
Паводле «Радыё Марыя ў Беларусі» (IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.