Папа Францішак сустрэўся з прадстаўнікамі Праваслаўных Цэркваў |
Слова Папы |
29.01.2017 20:18 |
Арыенцірам на шляху да поўнага адзінства хрысціян з’яўляецца таямніца смерці і ўваскрасення Езуса, а паказчыкамі дарогі да паяднання служаць прыклады мучанікаў і святых усіх рэлігійных традыцый, сказаў папа Францішак 27 студзеня. Са зваротам Пантыфік звяртаўся да членаў Змешанай міжнароднай камісіі
па тэалагічным дыялогу паміж Каталіцкім Касцёлам і Усходнімі
Праваслаўнымі Цэрквамі, якія сабраліся ў Рыме для правядзення штогадовай
працоўнай сустрэчы. «Многія з вас належаць да Цэркваў, якія штодня становяцца сведкамі лютавання жорсткасці і жудасных спраў, якія здзяйсняюцца экстрэмістамі», — сказаў Папа і нагадаў, што «сітуацыі такіх трагічных пакут найбольш лёгка ўкараняюцца ва ўмовах беднасці, несправядлівасці і сацыяльнай ізаляцыі». Папа Францішак пажадаў, каб «сёння кроў шматлікіх мучанікаў служыла насеннем еднасці паміж вернікамі, знакам і інструментам будучыні ў адзінстве і супакоі». |