Папа: антысемітызм пярэчыць хрысціянскім прынцыпам |
Слова Папы |
10.02.2017 09:01 |
Антысемітызм цалкам супрацьлеглы хрысціянскім прынцыпам і ўсім поглядам, годным чалавека, падкрэсліў Святы Айцец падчас сустрэчы з членамі Антыдыфамацыйнай лігі (Anti-Defamation League) — амерыканскай няўрадавай праваабарончай арганізацыі, якая супрацьстаіць антысемітызму і іншым формам нецярпімасці ў адносінах да яўрэяў.
Аўдыенцыя прайшла 9 лютага ў Ватыкане. У сваёй прамове Пантыфік заўважыў, што антысемітызм працягвае існаваць у розных грамадствах, але важна памятаць, што плёнам культуры сустрэчы і прымірэння з’яўляецца жыццё і надзея, у той час, як «антыкультура нянавісці» сее толькі смерць і адчай. Папа адзначыў, што Касцёл лічыць сваім асаблівым абавязкам рабіць усё, што ў яго сілах, каб «разам з нашымі братамі яўрэямі змагацца з антысеміцкімі тэндэнцыямі». «Перад абліччам насілля, якое распаўсюджваецца ў свеце, мы пакліканы да больш моцнага не-насілля, што не азначае пасіўнасці, а наадварот — актыўнае спрыянне дабру», — падкрэсліў папа Францішак. Антыдыфамацыйная ліга была заснава ў 1913 г. Яе сядзіба знаходзіцца ў Нью-Ёрку. Арганізацыя мае 30 аддзяленняў у ЗША і тры ў іншых краінах. Яе кіраўніком з’яўляецца Абрахам Фоксан, амерыканскі грамадскі дзеяч, які паходзіць з Беларусі. Паводле Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё |