Пантыфік да настаяцеляў манаскіх супольнасцяў: «Не ўмывайце рук перад праблемамі, як Понцій Пілат, бо гэта не вырашыць праблем супольнасці» |
Слова Папы |
15.02.2017 09:50 |
Пра свае лісты да св. Юзафа і спакойны сон Папа Рымскі Францішак расказаў падчас сустрэчы з вышэйшымі настаяцелямі манаскіх супольнасцяў у Ватыкане. Гэта адбылося 25 студзеня за закрытымі дзвярыма з удзелам 140 настаяцеляў розных ордэнаў і мужчынскіх манаскіх супольнасцяў. Пра гэту падзею, аднак, стала вядома толькі 9 лютага, калі ў свет выйшаў італьянскі часопіс Corriere della Sera. Святы Айцец заўважыў, што гэта, аднак, ні ў якім разе не адзначае «ўмывання рук перад праблемамі». Ён дадаў, што ў Касцёле «ёсць шмат Понціяў Пілатаў, якія ўмываюць рукі, каб быць спакойнымі, а той настаяцель, які гэта робіць, не з’яўляецца айцом і не дапамагае супольнасці».
|