У дзяцінстве папа Францішак хацеў стаць ...мясніком |
Слова Папы |
22.02.2017 10:13 |
19 лютага падчас Імшы ў парафіі Святой Марыі Хосефы папа Францішак, адказваючы на пытанні дзяцей, расказаў пра некаторыя факты са свайго жыцця. У дзяцінстве Папа хацеў стаць мясніком, а адным з самых цяжкіх выпрабаванняў у жыцці для яго было частковае выдаленне лёгкага ва ўзросце 20 гадоў. Пасля шматлікіх сэлфі з дзецьмі Святы Айцец адказаў на іх пытанні. Дзецям было цікава, як праходзіла абранне Пантыфіка. Святы Айцец адказаў, што ў Папы абіраюць «неабавязкова самага разумнага, самага знаходлівага або самага хуткага», але «таго, каго захоча Бог у дадзены момант для Касцёла».
У 20-гадовым узросце Хорхе Берголіа захварэў і быў пры смерці, яму выдалілі частку лёгкага. «Жыццё — гэта дар Божы, — сказаў папа Францішак, — але ў жыцці ёсць кепскія моманты, цяжкія моманты, якія трэба перажыць і ісці далей. У мяне такіх момантаў было нямала, як і ва ўсіх людзей». Звяртаючыся да валанцёраў, Папа папрасіў іх «не толькі раздаваць дапамогу, але і слухаць», а таксама памятаць, што той, хто просіць — гэта сам Езус, нават калі гаворка ідзе пра тых, хто не прыходзіць у Касцёл. |