Папа Францішак: сёння існуе вялікая патрэба ў малітве аб спыненні шматлікіх войнаў |
Слова Папы |
15.05.2017 09:09 |
«Сёння існуе вялікая патрэба ў малітве і пакаянні, каб выпрошваць ласку навяртання, каб выпрошваць спынення шматлікіх войнаў, якія ідуць па ўсім свеце і ўсё больш пашыраюцца», — адзначыў папа Францішак 14 мая падчас малітвы «Уладарка неба» на плошчы Святога Пятра, распавядаючы пра сваю пілігрымку ў Фаціму. «Я даручаю Марыі, Каралеве супакою, лёсы народаў, якія пакутуюць ад войнаў і канфліктаў, асабліва на Блізкім Усходзе. Вялікая колькасць бязвінных людзей церпяць цяжкія выпрабаванні — і хрысціяне, і мусульмане, і прадстаўнікі такіх меншасцяў, як язіды, якія перажываюць трагедыю насілля і дыскрымінацыі. Да маёй салідарнасці я далучаю таксама памяць у малітве і дзякую тым, хто імкнецца дапамагчы ў гуманітарных патрэбах. Я заахвочаю розныя супольнасці ісці шляхам дыялогу і сацыяльнага таварыства, каб будаваць будучыню павагі, бяспекі і міру, вольную ад якіх бы то ні было войнаў», — дадаў Святы Айцец. Дк. Мікола Гракаў (VGr) |