Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
«Міграцыі: знак часу» - Пасланне Папы Бэнэдыкта ХVI на 92-і Сусветны дзень Мігрантаў і Бежанцаў 15 студзеня 2006 г.

Дарагія браты і сёстры,

Сорак гадоў таму завяршыў сваю працу Другі Ватыканскі Сусветны Сабор, багатае навучанне якога ахоплівае многія галіны касцёльнага жыцця. У прыватнасці, у пастырскай канстытуцыі Gaudium et Spes зроблены глыбокі аналіз праблемаў сучаснага свету, і праведзены пошук найбольш адпаведных шляхоў для несення евангельскага паслання сённяшнім мужчынам і жанчынам. У сувязі з гэтым Айцы Сабора ў адказ на заклік благаслаўлёнага Яна ХХIII пастараліся прааналізаваць знакі часу і інтэрпрэтаваць іх у святле Евангелля, каб даць новым пакаленням магчымасць правільна адказаць на адвечныя пытанні пра зямное і вечнае жыццё і пра справядлівыя сацыяльныя адносіны (Gaudium et Spes, № 4).

Адным з бачных знакаў сённяшняга яасу, несумненна, з’яўляецца міграцыя — з’ява, якая на працягу нядаўна мінулага стагоддзя, можна сказаць, набыла структурныя характарыстыкі, стала важным фактарам рынка працы ва ўсім свеце; якая з’яўляецца адным з наступстваў нарастаючай хуткімі тэмпамі глабалізацыі. Гэты «знак часу» складаецца з розных складальнікаў. Ён уключае нацыянальную і інцернацыянальную міграцыю, прымусовую і дабравольную міграцыю, легальную і нелегальную міграцыю, а таксама такія бедствы, як гандаль людзьмі. Не варта забывацца і пра такую катэгорыю, как замежныя студэнты, колькасць якіх у свеце з кожным годам расце.

Сярод тых, хто эміграваў па эканамічных прычынах, заслугоўвае ўвагі адзін факт — рост колькасці жанчын («фемінізація»). У былыя часы пераважна эмігравалі мужчыны, хаця былі і жанчыны, але яны эмігравалі, у асноўным, суправаджаючы сваіх мужоў ці бацькоў, або для ўз’яднання з імі. Сёння, хоць такія віды міграцыі па-ранейшаму маюць месца, жаночая эміграцыя становіцца больш аўтаномнай. Жанчыны пересякаюць мяжу сваёй радзімы ў пошуках працы ў іншай краіне. Часта здараецца, што эміграваўшая жанчына становіцца асноўнай крыніцаю даходу сваёй сям’і. Жанчыны, у асноўнам, пераважаюць у сферах, якія прапануюць нізкія заробкі. Такім чынам, калі мігранты з’яўляюцца найбольш неабароненай групай сярод рабочых, то ў значна большай ступені гэта адносіцца да женчынаў. Найбольш тыповые працы для жанчын, акрамя ведзення хатняй гаспадаркі, гэта дапамога старым, дагляданне хворых, праца ў гатэлях. Таму ў гэтых сферах хрысціяне пакліканы дамагацца справедлівых адночінаў да жанчын мігрантаў, павагі іх жаноцкасці і прызнання іх роўных правоў.

Абмяркоўваючы гэтыя праблемы, неабходна згадаць забаронены гандаль людзьмі, асабліва жанчынамі, які квітнее там, дзе магчымасці палепшыць узровень жыцця, а ў некаторых выпадках выжыць, абмежаваныя. Гандлярам людзьмі становіцца лягчэй прапаноўваць свае «паслугі» ахвярам, якія часта нават прыблізна не ўяўляюць, што іх чакае. У некаторых выпадках жанчыны і дзяўчыны эксплуатуюцца ў працы амаль як рабы і нярэдка ў сексуальнай індустрыі. Хоць я не магу тут падрабязна прааналізаваць наступствы гэтага аспекту міграцыі, але далучаюся да Яна Паўла II, які асудзіў «шырокае распаўсюджванне геданістычнай і камерцыйнай культуры, якая пахваляе сістэматычную эксплуатацыю сексуальнасці» (Лісты Папы Яна Паўла II). Гэта вызначае ўсю праграму збаўлення і вызвалення, ад якой хрісціяне не могуць адмовіцца.

Гаворачы пра другую катэгорыю мігрантаў — тых, хто шукае прытулку і бежанцах — я б хацеў падкрэсліць тэндэнцыю спыняцца на пытанні іх прыбыцця, і ў той жа час ігнараваць прычыны, па якіх яны пакінулі сваю родную зямлю. Касцёл бачыць увесь гэты свет пакутаў і насілля вачыма Езуса, які пашкадаваў натоўп, што блукаў, быццам авечкі без пастыра. (Мц 9,36). Надзея, адвага, любоў і «будаванне ў міласернасці» (Апостальскае пасланне Novo Millenio Ineunte, N 50) павінны натхніць чалавечыя і хрысціянскія намаганні на аказанне дапамогі братам і сёстрам, якія церпяць пакуты. Лакальныя Касцёлы, з якіх прыбылі мігранты, могуць праявіць свой клопат, высылаючы духоўных прадстаўнікоў, носьбітаў той жа мовы і культуры, праз дыялог міласэрнасці з Касцёлам, на тэрыторыю якога яны прыбылі.

У святле сённяшніх «знакаў часу» асаблівую ўвагу належыць звярнуць на замежных студэнтаў. Дзякуючы, сярод іншых фактараў, праграмам замежнага абмену паміж універсітэтамі, асабліва ў Еўропе, іх колькасць расце, з выцякаючымі адсюль пастырскімі праблемамі, якія Касцёл не можа ігнараваць. Гэта датычыцца, у першую чаргу, студэнтаў, якія прыбываюць з развіваючыхся краінаў, чый універсітэцкі вопыт можа стаць выдатнай магчымасцю для духоўнага ўзбагачэння.

Разам з просьбай Божай дапамогі ўсім тым, хто, жадаючы зрабіць унёсак у пабудову справядлівай і мірнай будучыні на зямлі, працуе ў сферы пастырскага клопату на службе перасяленцам, я перадаю ўсім як знак узаемнай любові спецыяльнае Апостальскае благаслаўленне

З Ватыкану, 18 кастрычніка 2005 г.
Папа Бэнэдыкт XVI

Адноўлена 14.07.2009 11:40
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.