Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Апостальскі Ліст “Solliciti Ecclesiae” аб прызначэнні Тадэвуша Кандрусевіча арцыбіскупам Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім
Бэнэдыкт Біскуп, Слуга Слугаў Божых, Вялебнаму Брату Тадэвушу Кандрусевічу, да гэтага часу Арцыбіскупу Мітрапаліту Архідыяцэзіі Маці Божай у Маскве, пераведзенаму на мітрапалітальную Катэдру Мінскую лацінскага абраду і Магілёўскую лацінскага абраду, – прывітанне і Апостальскае Благаслаўленне.

Мы з клопатам прыглядаемся да розных частак Касцёла і жадаем падтрымаць іх Нашай дапамогай. Таму сёння звяртаем увагу на ўмілаваную супольнасць вернікаў Мінскую лацінскага абраду і Магілёўскую лацінскага абраду, якая пасля адыходу з пасады Нашага Вялебнага Брата Казіміра Свёнтка, Кардынала Святога Рымскага Касцёла, засталася без свайго правамоцнага Пастыра, і хочам паслаць ёй іншага Біскупа. Ты, Вялебны Браце, дагэтуль паспяхова ўзначальваў Маскоўскую Архідыяцэзію Маці Божай, хвалебна і рупліва выконваў біскупскія абавязкі. Дасведчаны ў боскіх і людскіх справах і аздоблены неабходнымі цнотамі, ты здаешся Нам годным, каб даручыць табе гэты важны абавязак.

Таму, выслухаўшы параду Нашага Сакратарыяту Стану і карыстаючыся паўнатою Нашай Апостальскай улады, Мы прызначаем цябе Арцыбіскупам Мітрапалітам Мінскім лацінскага абраду і Магілёўскім лацінскага абраду. Даючы правы і ўскладаючы абавязкі, якія паводле кананічнага права належаць гэтай пасадзе, вызваляем цябе ад абавязкаў на ранейшай Катэдры.

Адпаведным чынам ты паклапоцішся, каб духавенства і народ тваёй архідыяцэзіі пазнаёміліся з гэтым Нашым лістом; а Мы ласкава заахвочваем усіх паважаць, слухацца і любіць новага Пастыра.

Урэшце, наказваем табе, Вялебны Браце, каб, цалкам паверыўшы Богу, з дапамогаю Найсвяцейшай Багародзіцы Марыі, ты няспынна заступаўся за даручаных табе авечак і заахвочваў усіх рашуча вызнаваць веру ў Хрыста, разважаючы над словамі Пана: «Кожнага, хто вызнае Мяне перад людзьмі, і Я прызнаю перад Айцом Маім, які ў нябёсах» (Мц 10, 32).

Дадзена ў Рыме, у Святога Пятра, дваццаць першага верасня года Панскага дзве тысячы сёмага, у трэці год Нашага Пантыфікату.

 

ПАПА БЭНЭДЫКТ ХVI
Франчэска Бруна, апостальскі протанатарыус

 

(Лацінскі арыгінал)

Benedictus Episcopus Servus Servorum Dei, Venerabili Fratri Thaddaeo Kondrusiewicz, hactenus Archiepiscopo Metropolitae Moscoviensi Matris Dei, ad metropolitanam Sedem Minscensem Latinorum – Mohiloviensem Latinorum translato, salutem et Apostolicam Benedictionem.

Solliciti Ecclesiae varias partes intuemur, quas auxilio Nostro iuvare volumus. Nunc igitur animum vertimus in dilectam Minscensem Latinorum – Mohiloviensem Latinorum fidelium communitatem, quae post renuntiationem Venerabilis Fratris Nostri Casimiri S. R. E. Cardinalis Świątek suo legitimo orbata est Pastore, eique alium sacrorum Antistitem mittere volumus. Tu vero, Venerabilis Frater, qui hucusque Archidioecesi Moscoviensi Matris Dei optime praefuisti ac munia episcopalia laudabiliter navasti, divinarum humanarumque rerum peritia praeditus et necessariis ornatus virtutibus, Nobis idoneus occurris cui grave hoc munus concredamus.

Audito ideo consilio Nostrae Secretariae Status, utentes Apostolicae Nostrae potestatis plenitudine, Archiepiscopum Metropolitam Minscensem Latinorum – Mohiloviensem Latinorum te constituimus, iuribus datis et obligationibus ad hoc officium secundum ius canonicum spectantibus, vinculo superioris Sedis soluto.

Opportune sane curabis ut clerus et populus archidioecesis tuae in cognitionem harum Litterarum Nostrarum veniant; quos omnes comiter hortamur ad aestimationem iustamque oboedientiam atque dilectionem erga novum Pastorem.

Denique tibi suademus, Venerabilis Frater, ut Deo plane fisus, auxiliante sancta Dei Genetrice Maria, constanter pro ovibus tibi commissis intercedas omnesque horteris ad fidem in Christum firmo animo profitendam, considerans Domini verba: «Omnis qui confitebitur me coram hominibus, confitebor et ego eum coram Patre meo, qui est in caelis» (Mt 10, 32).

Datum Romae, apud Sanctum Petrum, die vicesimo primo mensis Septembris, anno Domini bismillesimo septimo, Pontificatus Nostri tertio.

 

BENEDICTUS PP. XVI
Franciscus Bruno, Protonotarius Apostolicus
Адноўлена 21.07.2009 15:12
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.