Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Гамілія Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча падчас набажэнства Вялікай пятніцы

Мінскі архікатэдральны касцёл, 3 красавіка 2015 г.

Крыж Хрыста – гэта не канец, але пачатак

“Здзейснілася!”

Дарагія браты і сёстры, удзельнікі сённяшняга набажэнства Вялікай пятніцы!

1. Гэта апошняе слова, якое сказаў Езус перад сваёй смерцю на дрэве крыжа. Яго мы пачулі ў апісанні Мукі Езуса, якую Касцёл прапануе нашай увазе ў Вялікую пятніцу, калі ён вядзе нас на самую высокую з маральнага пункту гледжання гару свету – Галготу, дзе на дрэве крыжа памірае Езус за грахі свету; за мае і твае, дарагі брат і сястра, грахі.

Слова паміраючага Езуса “Здзейснілася” было на вуснах і ў думках усіх удзельнікаў Кальварыйскай драмы. Яго паўтаралі фарысеі, члены Сінэдрыёна, Пілат і рымскія жаўнеры. Для ўсіх іх гэта быў канец. Яны так казалі або думалі, бо нарэшце гэты рэвалюцыянер памёр і больш не будзе бунтаваць людзей. Для габрэяў Ён быў блюзнерам. Для рымлянаў – прычынай беспарадкаў. Таму, сапраўды, ці не лепей, калі адзін загіне за ўвесь народ?

2. Але крыж, які для няверуючых быў толькі простым кавалкам спілаванга дрэва, на якім быў укрыжаваны Езус, распачынае даваць расткі новага жыцця.

Паглядзім уважліва. Езус у асобе святога Яна аддае ўсіх нас у апеку сваёй Маці. Ад таго часу Яна знаходзіцца ля падножжа нашых крыжоў, спадарожнічае нам на нашым жыццёвым шляху і вядзе нас да свайго Сына.

Злодзей, які каецца, атрымлівае адпушчэнне грахоў і абяцанне вечнага шчасця. Езус абяцае яму, што ён яшчэ сёння разам з Ім будзе ў небе.

Сотнік прабівае дзідай бок Езуса, з якога выцякае кроў, якая нас збаўляе, і вада, якая ў сакрамэнце хросту ўключае нас у Хрыста і чыніць членамі Касцёла. Рана ў боку Езуса – гэта не што іншае, як адкрыццё келіха Божай міласэрнасці. Бачачы ўсё гэта, сотнік вызнае веру ў Езуса як Сына Божага. Так што, сапраўды, крыж стаў першай катэхезай і ля яго падножжа распачаўся час катэхуменату.

3. Сілы гэтага свету тады размінуліся з духоўнай моцай Хрыста, якая вырастала з дрэва крыжа. Езус прыйшоў да сваіх, але яны Яго не прынялі, укрыжавалі, а потым пераследавалі Яго вызнаўцаў.

Езус быў укрыжаваны за тое, што называў сябе каралём. Габрэі чакалі Месію, які вызваліць іх з-пад гнёту рымлянаў, таму не маглі зразумець вучэння Езуса аб духоўным Валадарстве. Сын Божы прыйшоў у гэты свет, каб заваяваць сэрцы і душы людзей для Валадарства, якое не завяршаецца.

4. Так было 2000 гадоў таму, так ёсць і цяпер. Калі Бог памёр, калі свет не пазнаў Яго Валадарства, калі Яго запаведзь любіць бліжняга, як самога сябе, не навучыла нічому, то тады сапраўды настаў канец і ўсё завяршылася.

У сувязі з гэтым паўстае лагічнае пытанне: калі ў выніку крыжовай смерці памёр Бог, то чаму мы не можам быць багамі? Мы не хочам, каб памерлы бог казаў нам любіць, калі гэта цяжка або нават немагчыма. Мы не хочам, каб хтосьці нам даваў свае законы, якіх мы павінны прытрымлівацца. Не, кажа сучасны чалавек, мы самі будзем іх ствараць - ствараць законы любові і нянавісці.

Мы не патрабуем памерлага бога, які будзе нам казаць шанаваць наша жыццё і жыццё іншага. Калі чалавек забіў таго, які называў сябе Богам, то мы таксама можам забіць таго, каго хочам. Гэта ўсё сапраўды вядзе да канца, бо чалавек, які так паступае, будуе цывілізацыю смерці, а не жыцця.

Езус пра сябе казаў, што няма большай любові, чым калі нехта аддае сваё жыццё за іншых. Таму крыжовая смерць Езуса – гэта найлепшы  доказ Яго любові да чалавека. А Яго слова “Здзейснілася!” – гэта не параза, а перамога.

5. Менавіта для гэтага Касцёл з году ў год цэлебруе Пасхальны Трыдуум, падкрэсліваючы трыумф Езуса над грахом, смерцю і злым духам. Бо ў момант, калі раніцай заспявае певень, абвяшаючы нашы грахі; калі мы ўсвядомім патрэбу Марыі, як нашай духоўнай Маці, каб нас суцешыла; калі шукаем паратунку і вечнага шчасця і калі заўважаем накіраваны праз цярнёвую карону ў наш бок позірк Езуса, то ведаем, што Збаўца ёсць з намі.

Ён чакае нас. Ён накіроўвае ў наш бок свой міласэрны позірк. Скарбы вечнага шчасця адчынены нам, калі мы толькі разам з пакутуючым разбойнікам скажам: “Езу, узгадай мяне, калі прыйдзеш у сваё Валадарства”.

Вось чаму сёння мы тут. Вось чаму Касцёл кожны год аднаўляе ў нас таямніцу цярпенняў і смерці Хрыста. Таму што, калі мы чуем словы Евангелля, што на крыжы ўсё завяршылася, то на самой справе ведаем, што ўсё толькі пачалося. Амэн.     

Адноўлена 04.04.2015 00:01
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Гаміліі

05.07 09:13Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча падчас св. Імшы ў Тракелях
01.07 11:55Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча падчас св. Імшы ў Будславе
26.06 11:53Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча падчас св. Імшы на распачацце пілігрымкі з Мінска ў Будслаў
21.06 11:59Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча на Імшы для ўдзельнікаў Парафіяды Гродзенскай дыяцэзіі
15.06 12:02Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча да 25-годдзя адраджэння парафіі ў Слуцку
04.06 15:47Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога
27.05 09:06Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча на св. Імшы перад працэсіяй Божага Цела ў Мінску
21.05 19:31Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча падчас св. Імшы з нагоды сярэбранага юбілею манаскіх абяцанняў біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB
21.05 12:00Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча падчас св. Імшы з удзелам дзяцей да Першай Камуніі ў мінскай архікатэдры
20.05 14:19Гамілія біскупа Антонія Дзям’янкі падчас св. Імшы з нагоды 360-й гадавіны пакутніцкай смерці св. Андрэя Баболі