Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Галоўны ўрач пінскай бальніцы: жыццё кардынала Свёнтка — гэта подзвіг
Інтэрв'ю
21.07.2011 17:12

«Гэта быў чалавек, які не баяўся смерці. З ім было вельмі прыемна размаўляць. Па ўсяму ў ім адчувалася, што жыццё даецца для таго, каб служыць сваёй справе», — так у інтэрв’ю для Catholic.by акрэсліў асобу кардынала Казіміра Свёнтка галоўны ўрач Пінскай цэнтральнай бальніцы Віктар Асачук, дзе апошнія месяцы свайго жыцця знаходзіўся іерарх.

—  Віктар Стэфанавіч, Вы знаходзіліся пры кардынале падчас яго хваробы, назіралі за ім. Якім было цярпенне іерарха і як ён яго перажываў?

— Адразу хачу сказаць, што яго жыццё — гэта подзвіг. Ён пражыў сваё — 97 гадоў. Вядома, што гэта чалавек высокага духоўнага сану, аднак мы былі да яго аднолькава ўважлівыя, як і да іншых пацыентаў. Мы рабілі тое, што маглі. Паступіў ён да нас 10 сакавіка (2011 г. — Рэд.), быў аперыраваны з прычыны пералому сцягна. Ён прыйшоў да памяці, яму станавілася лепш, аднак паталогія сэрца і лёгкіх дала пра сябе знаць. На жаль, мы не змаглі перамагчы смерць.

— Напэўна, Вы звярталі ўвагу не толькі на фізічны стан свайго пацыента, але і на духоўны. Чым ён адрозніваўся ад іншых пацыентаў, бо гэта быў чалавек, які прайшоў 10-гадовую закалку ў лагерах ГУЛАГу на Поўначы?

— Ён вельмі хацеў жыць. Гэта адчувалася. І мы дапамагалі. Праўда, апошні час ён ужо быў не пры памяці, жыў дзякуючы нашым намаганням.

— Якім было стаўленне кардынала да смерці? Што ён гаварыў, калі быў пры памяці?

— Гэта быў чалавек, які не баяўся смерці. З ім было вельмі прыемна размаўляць. Па ўсяму ў ім адчувалася, што жыццё даецца для таго, каб служыць сваёй справе. Было відаць, што ён шмат разумее ў гэтым жыцці, шмат ведае.

Размаўляла Валянціна Крутая

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.