Кардыналу Свёнтку прысвечаны новы нумар «Ave Maria» |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
25.08.2011 10:28 |
Новы нумар часопіса «Ave Maria» прысвечаны любімаму ўсімі намі чалавеку-легендзе, чалавеку-эпосе, як яго часам называлі, — кардыналу Казіміру Свёнтку, які адышоў у вечнасць 21 ліпеня. Гэты нумар — своеасаблівы вянок памяці ад вернікаў Беларусі, ускладзены на магілу кардынала. І ў гэты вянок уплеценыя самыя разнастайныя жывыя кветкі-сведчанні ад тых, хто меў шчасце супрацоўнічаць, сустракацца і проста быць побач з ксяндзом кардыналам у самыя розныя моманты яго няпростага жыцця. У гэтым часопісе вы, шаноўныя чытачы, зможаце прачытаць:
Не менш важна і тое, што выданне насычана вялікай колькасцю ўнікальных фотаздымкаў ксяндза кардынала, на якіх ён, звычайна па-дзіцячы непасрэдны і ўсмешлівы, паўстае ў самыя розныя моманты свайго служэння, працы і адпачынку. Гэты часопіс пакіне ў вашай душы светлае праменне, якое і цяпер нібы сыходзіць ад асобы ксяндза кардынала. Хто ведае, можа, у хуткім часе мы дачакаемся цудаў у сваім жыцці, здзейсненых праз яго нябеснае заступніцтва за нас у Валадарстве Айца... |