Мітрапаліт Кандрусевіч у гадавіну смерці кардынала Свёнтка: гэта прыклад надзеі |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
20.07.2012 14:43 |
У гадавіну смерці кардынала Казіміра Свёнтка ў Беларусі адбыліся набажэнствы за спачылага іерарха. Святыя Імшы ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі 22 ліпеня ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. «Сёння мы з удзячнасцю ўспамінаем кардынала Казіміра Свёнтка, які год таму адышоў у дом нябеснага Айца. Ён быў сапраўдным пастырам і заўсёды клапаціўся пра даручаны яму Божым Провідам статак», — адзначыў Мітрапаліт Кандрусевіч. На прыкладах з жыцця спачылага Мітрапаліт у гаміліі паказаў, што той «кожны раз верыў з надзеяй, нават насуперак надзеі, што Бог знойдзе выйсце з кожнай, нават безнадзейнай сітуацыі». Кардынал Свёнтэк нёс людзям надзею «да канца свайго жыцця», найперш «падчас жорсткага пераследу верна служачы ўсім і клапоцячыся пра стан Божага дому». |
Фотарэпартаж |