Біскуп Дзям’янка сустрэўся з уладамі Пінска |
Беларусь - Пінская дыяцэзія |
19.06.2012 17:58 |
Старшыня гарвыканкама павіншаваў біскупа Антонія Дзям’янку з новым прызначэннем, распавёў аб развіцці горада і паінфармаваў аб канфесійнай прыналежнасці жыхароў Пінска. Біскуп Пінскі падзякаваў прадстаўнікам гарадской улады за дапамогу ў падрыхтоўцы да інгрэсу і за асвятленне гэтай падзеі ў СМІ, распавёў пра сваё служэнне ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і на Гродзеншчыне, а таксама аб парадку прыняцця служэння ў Пінскім Касцёле. Былі абмеркаваны падрыхтоўчыя моманты мерапрыемстваў на ўшанаванне памяці першага кардынала Беларусі Казіміра Свёнтка ў гадавіну яго адыходу ў вечнасць. Набажэнства запланавана на 21 ліпеня (а 12-й гадзіне ў пінскай катэдры). |