У Пінскай дыяцэзіі рэарганізаваны душпастырскія камісіі |
Беларусь - Пінская дыяцэзія |
19.04.2013 11:02 |
На пачатку духоўныя асобы перажывалі малітоўную частку сустрэчы, якая традыцыйна складаецца з разважанняў над Божым словам, канферэнцыі духоўнага айца, адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту, споведзі і св. Імшы, якая цэлебруецца ў лучнасці з біскупам Антоніем Дзям'янкам. У другой частцы сустрэчы духавенства сабралася на спецыяльную нараду, каб абмеркаваць актуальны стан жыцця дыяцэзіяльнай супольнасці і распрацаваць планы на будучыню. Адметнасцю красавіцкай сустрэчы духавенства стала абвяшчэнне аб стварэнні шэрагу камісій, якія пакліканы зрабіць душпастырскае функцыянаванне дыяцэзіі больш дзейсным. З персанальным складам паасобных камісій Пінскай дыяцэзіі можна азнаёміцца тут >>> Кс. Андрэй Рылка |