Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пінская дыяцэзія: абрана новая Святарская рада
Беларусь - Пінская дыяцэзія
29.03.2013 11:30

28 сакавіка 2013 г., у Вялікі чацвер, святары Пінскай дыяцэзіі абралі новую Святарскую раду, мэта якой – дапамагаць біскупу ў каардынацыі душпастырскай апекі над мясцовым Касцёлам.

Падчас галасавання святары, сабраныя ў Пінску і Гомелі з нагоды цэлебрацыі Імшы Хрызмы разам са сваімі біскупамі – Антоніем Дзям’янкам і Казімірам Велікасельцам, прадставілі іерархам выбраных кандыдатаў у раду ад паасобных дэканатаў.

У выніку ў Святарскую раду Пінскай дыяцэзіі былі абраны і зацверджаны біскупам Дзям’янкам наступныя душпастыры:
ад Пінскага дэканата – кс. Леанард Акалатовіч
ад Брэсцкага дэканата – кс. Антоній Гэй
ад Пружанскага дэканата – кс. Уладзімір Буклярэвіч SAC
ад Заходняга Баранавіцкага дэканата – кс. Конрад Патыка SVD
ад Усходняга Баранавіцкага дэканата – кс. Богдан Крынскі
ад Гомельскага дэканата – кс. Андрэй Шут
ад Мазырскага дэканата – кс. Віталій Мысонаў.

Біскуп Пінскі ўключыў у раду таксама Генеральнага вікарыя Пінскай дыяцэзіі біскупа Казіміра Велікасельца, канцлера дыяцэзіяльнай курыі кс. Станіслава Паўліну, рэктара Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага кс. Яна Саламона, а таксама дырэктара Катэхетычнага каледжа імя З. Лазінскага кс. Алега Сількевіча і дыяцэзіяльнага душпастыра сем’яў кс. Пятра Бялевіча.

Першае пасяджэнне новаабранай Святарскай рады адбудзецца ў Пінскай дыяцэзіяльнай курыі 3 красавіка.

(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.