Адбылася сустрэча святароў і кансэкраваных асобаў Пінскай дыяцэзіі |
Беларусь - Пінская дыяцэзія |
18.10.2012 16:26 |
18 кастрычніка, у свята святога Лукі, евангеліста, адбылася сустрэча святароў і кансэкраваных асобаў Пінскай дыяцэзіі. Распачалася сустрэча канферэнцыяй аб працы Сіноду Біскупаў па новай евангелізацыі. Ксёндз Славамір Ляскоўскі ў сваім разважанні выказаў прапановы, як ажыццявіць пастановы Сіноду ў нашых жыццёвых умовах. Пасля адбылася cвятая Імша, якую ўзначаліў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка. Падчас літургіі ўдзельнікі разважалі пра Год веры. Пасля Імшы на сустрэчы абмяркоўваліся душпастырскія планы на бліжэйшы час, а таксама былі абвешчаны новыя прызначэнні. Рашэннем ардынарыя дэканам Пінскім быў прызначаны кс. Тадэвуш Шэшка, пробашч парафіі ў Лагішыне, які дагэтуль займай пасаду віцэ-дэкана гэтага дэканату. Гэтая пасада была вакантнай з чэрвеня бягучага года ў сувязі са смерцю святой памяці кс. Тадэвуша Стэчкоўскага, пробашча парафіі ў Іванаве (Палескае). Віцэ-дэканам быў прызначаны кс. Андрэй Бародзіч. (AG) |