Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Пінску адбылося пасяджэнне Рады па справах сям’і пры ККББ
Канферэнцыя Біскупаў
19.09.2012 22:36

17 верасня адбылося трэцяе ў бягучым годзе пасяджэнне Рады па справах сям’і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. Па запрашэнні біскупа Антонія Дзям’янкі — ардынарыя Пінскай дыяцэзіі і старшыні Рады па справах сям’і — сустрэча праходзіла ў Пінску.

Удзельнікі пасяджэння пад кіраўніцтвам біскупа Дзям’янкі абмяркоўвалі наступныя пытанні:

1. Айцец Пётр Фраштэнга прадставіў справаздачу з удзелу афіцыйнай дэлегацыі Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі у Сусветнай сустрэчы сем’яў з папам Бэнэдыктам ХVI у Мілане.

2. Адбылося падсумаванне VI Нацыянальнай пілігрымкі сем’яў у санктуарый Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі. Была ўнесена прапанова з нагоды юбілейных урачыстасцяў у Нацыянальным санктуарыі ў Будславе зрабіць месцам VII Нацыянальнай пілігрымкі сем’яў у 2013 г. Будслаў.

3. Былі абмеркаваны дзеянні на карысць сям’і, арганізаваныя ў перыяд адпачынку (рэкалекцыі для моладзі ў Бярозаўцы, курсы-рэкалекцыі і «Школа нараджэння» ў Баранавічах). Усе гэтыя ініцыятывы карыстаюцца вялікай папулярнасцю і збіраюць дзясяткі ўдзельнікаў, якія цікавяцца сямейнай праблематыкай: у прыватнасці, курсы-рэкалекцыі ў Баранавічах сабралі амаль 50 чалавек, «Школа нараджэння» — 40 чалавек.

4. Адбылося абмеркаванне дзейнасці «Школы сямейнага жыцця» ў Гродне і Мінску. Гэтая ініцыятыва таксама карыстаецца папулярнасцю: у Гродне на першы курс прыйшлі 23 чалавекі, у Мінску — 37.

5. Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі таксама бягучыя справы.

Дата апошняга ў гэтым годзе пасяджэння Рады па справах сям’і будзе пададзена пазней.

А. Пётр Фраштэнга, сакратар Рады па справах сям’і пры ККББ

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме

Канферэнцыя Біскупаў

18.03 07:00Пастырскае пасланне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на ўрачыстасць Звеставання Пана 2017
16.03 12:49Пасланне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на дзень «Карытас»
02.03 16:36Паведамленне з 64-га пленарнага (пазачарговага) пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
29.12 11:25Паведамленне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на свята Святой Сям'і
07.12 16:33Пастырскі ліст Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі
20.10 10:23Біскуп Яшэўскі прымае ўдзел у кангрэсе ў Рыме
12.10 17:58Паведамленне з 63-га пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
29.07 03:22Заклік Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі з нагоды распачацця Сусветных дзён моладзі ў Кракаве
25.07 14:25Зварот Старшыні ККББ з нагоды правядзення Агульнабеларускай навэнны да Найсвяцейшай Панны Марыі ў межах падрыхтоўкі да юбілею 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў
13.07 11:17Паведамленне Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча пра свята св. Марыі Магдалены