Супольнасць католікаў Пінска адрэстаўравала фігуру Маці Божай |
Беларусь - Пінская дыяцэзія |
05.11.2012 16:09 |
Ва ўрачыстасць Усіх Святых, 1 лістапада, біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка асвяціў фігуру Маці Божай, устаноўленую ў дворыку курыі і семінарыі. Калі пачалася гісторыя гэтай фігуры, дакладна невядома. Але час, а можа ліхалецці пакінулі свой адбітак. Так патрабуючая рэстаўрацыі статуя часова была змешчана ў крыпце пінскай катэдры, у якой пазней быў пахаваны кардынал Казімір Свёнтэк. Рэстаўрацыя фігуры распачала новую старонку ў яе гісторыі — цяпер яна, адноўленая, узвышаецца на пастаменце ў дворыку Вышэйшай духоўнай семінарыі і курыі. Фігура Маці Божай была адноўлена спадаром Раманам, ахвярным вернікам і пілігрымам з Баранавіч. Па ініцыятыве біскупа Антонія Дзям’янкі і супольнымі намаганнямі дапаможнага біскупа Пінскай дыяцэзіі Казіміра Велікасельца, вернікаў і спадара Рамана фігура Марыі знайшла новае месца, каб сваёй постаццю нагадваць гісторыю збаўлення чалавецтва. (VGr) |
Фотарэпартаж |