Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Пінскай дыяцэзіі адбылася сустрэча святароў і Імша за Бэнэдыкта XVI
Беларусь - Пінская дыяцэзія
28.02.2013 23:10

28 лютага адбылася сустрэча святароў і кансэкраваных асобаў Пінскай дыяцэзіі. У межах сустрэчы прагучала канферэнцыя, прысвечаная значэнню Папы Рымскага ў паўсюдным Касцёле.

У 12 гадзін цэлебравалася святая Імша за папу Бэнэдыкта XVI, які ў гэты дзень завяршыў сваё служэнне ў якасці Рымскага Пантыфіка. Літургія праходзіла ў інтэнцыі падзякі за Пантыфікат Папы, а таксама ў інтэнцыі Касцёла перад канклавам, з малітвай аб святле Духа Святога для кардыналаў. У гаміліі біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка прыгадаў місію Касцёла ў свеце, адказнасць Папы за паўсюдны Касцёл і адметнасці амаль 8-гадовага Пантыфікату Бэнэдыкта XVI, параўноўваючы яго таксама з папярэднім Пантыфікатам Яна Паўла ІІ.

Біскуп адзначыў уплыў Папы на дабрачынную дзейнасць, узгадваючы тры энцыклікі Пантыфіка, яго клопат пра святароў, абвешчаны ім Год святарства. Іерарх назваў Святога Айца найвялікшым тэолагам сучаснасці. Любоў да Касцёла і клопат аб будучыні чалавецтва, па словах біскупа, кіравалі Папам і тады, калі выказваўся на афрыканскім кантыненце ў абарону сужэнскай вернасці і захавання Божых запаведзяў як адзінай дзейснай абароны ад СНІДу.

У другой частцы сустрэчы ў семінарыйнай зале былі абвешчаны прызначэнні ў сувязі з заканчэннем тэрміну паўнамоцтваў дэканам.

Былі таксама абвешчаны намінацыі на адказнага за душпастырства сем’яў — ім стаў а. Пётр Антоні Бялевіч, пробашч парафіі ў г. Маларыта. Ксёндз доктар Ян Саламон, рэктар Вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску, быў прызначаны дэлегатам Міждыяцэзіяльнага касцёльнага суда ў Мінску для Пінскай дыяцэзіі.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме