Святарства — саюз жыцця і любові з уваскрослым Хрыстом. Імша Хрызма ў Пінску |
Беларусь - Пінская дыяцэзія |
28.03.2013 15:27 |
«Святарства з’яўляецца саюзам жыцця і любові з уваскрослым Хрыстом. Хрыстус укладае ў нашыя рукі сваю Божую моц. Прысутная Яго моц і ў нашых словах», — нагадаў у гаміліі біскуп Антоні Дзям’янка. Хрыстус, як адзначыў іерарх, чакае ад святароў поўнай адданасці Яму: «Хрыстус першы „палюбіў мяне і аддаў сябе за мяне“. Таму мае права і ад нас чакаць гэтага, каб мы аддалі Яму ўсё сваё жыццё, усяго сябе, усё, што атрымалі і чым з’яўляемся. Гэта адна з таямніцаў святарскага жыцця і шчасця». Біскуп заклікаў да ўдзячнасці Богу за дар святарства і Эўхарыстыю. «Эўхарыстыя — гэта сакрамэнт любові, а мы, святары, павінны быць слугамі сакрамэнту любові, які з’яўляецца апісаннем і падсумаваннем усёй веры Касцёла і цэнтрам яго жыцця і дзейнасці», — падкрэсліў іерарх. (VGr) |