Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Новыя прызначэнні ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
|
12.04.2013 14:46 |
Паводле дэкрэтаў ад 12 красавіка, з 14 красавіка 2013 г. шэраг святароў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі звольнены ад займаных пасад і прызначаны на новыя месцы працы.
Дэкрэтамі ад 12 красавіка з дня 14 красавіка 2013 г. звольнены:
- кс. Адам Дынак з пасады адміністратара парафіі Спаслання Духа Святога ў Барысаве
- кс. Уладзіслаў Лазар з пасады адміністратара парафіі Св. Антонія ў Мар’інай Горцы і ад душпастырскай апекі над парафіямі Свв. Пятра і Паўла ў г.п. Рудзенск і Маці Божай Шкаплернай у в. Суцін Чэрвенскага дэканату
- а. Генрых Кучынскі OFМCap з пасады адміністратара парафіі Св. Барбары ў в. Замосце і вызвалены ад душпастырскай апекі над парафіямі Нараджэння св. Яна Хрысціцеля ў в. Вынішча і Св. Ганны ў в. Ленькі Слуцкага дэканату
- кс. Дзмітрый Дубовік з пасады вікарыя парафіі Св. Юзафа ў Маладзечне
- кс. Павел Адамовіч з пасады вікарыя парафіі Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску.
Дэкрэтамі ад 12 красавіка з дня 14 красавіка 2013 г. прызначаны:
- кс. Уладзіслаў Лазар адміністратарам з правамі пробашча парафіі Спаслання Духа Святога ў Барысаве
- а. Генрых Кучынскі OFМCap адміністратарам з правамі пробашча парафіі Св. Антонія ў Мар’інай Горцы з даручэннем душпастырскай апекі над парафіямі Свв. Пятра і Паўла ў г.п. Рудзенск і Маці Божай Шкаплернай у в. Суцін Чэрвенскага дэканату
- кс. Дзмітрый Дубовік адміністратарам парафіі Св. Барбары ў в. Замосце з даручэннем душпастырскай апекі над парафіямі Нараджэння св. Яна Хрысціцеля ў в. Вынішча і Св. Ганны ў в. Ленькі Слуцкага дэканату
- кс. Павел Адамовіч вікарыем парафіі Св. Юзафа ў Маладзечне.
(VGr)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.