Новыя прызначэнні ў Пінскай дыяцэзіі |
Беларусь - Пінская дыяцэзія
|
18.09.2012 10:46 |
17 верасня ў Пінску адбылася агульнадыяцэзіяльная сустрэча святароў і кансэкраваных асобаў. Спачатку прайшла малітоўная частка сустрэчы пад кіраўніцтвам ардынарыя Пінскай дыяцэзіі біскупа Антонія Дзям’янкі, а пасля ў будынках курыі і Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі — арганізацыйная сустрэча, на якой былі абмеркаваны бягучыя справы дыяцэзіі. Між іншым, біскуп-ардынарый аб’явіў некаторыя новыя прызначэнні.
Адказным за катэхізацыю ў Пінскай дыяцэзіі быў прызначаны кс. Юрый Хіневіч, пробашч парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Брэсце. З пытаннямі да адказнага святара можна звяртацца праз наступныя кантакты: тэл: 8 (0162) 23 22 06 e-mail:
Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
Акрамя таго, былі прызначаны рэгіянальныя катэхетычныя візітатары:
- кс. Тадэвуш Шэшка (Лагішын) — для Пінскага дэканата
- кс. Юрый Хіневіч (Брэст, парафія Узвышэння Св. Крыжа) — для Брэсцкага дэканата
- кс. Алег Сількевіч (Баранавічы, Катэхетычны каледж) — для Баранавіцкіх дэканатаў
- кс. Уладзімір Буклярэвіч (Бяроза) — для Пружанскага дэканата
- с. Таццяна Халапук (Светлагорск) — для Гомельскай вобласці.
Галоўным каардынатарам душпастырства моладзі ў Пінскай дыяцэзіі быў прызначаны кс. Андрэй Рылка (намеснік дырэктара Катэхетычнага каледжа ў Баранавічах). Моладзь і іншыя зацікаўленыя асобы могуць звязацца з кс. Андрэем праз наступныя кантакты: тэл: +375 29 727 31 98 e-mail:
Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
Біскуп Антоні Дзям’янка прызначыў таксама рэгіянальных душпастыраў моладзі:
- кс. Андрэй Бародзіч (Пінск, катэдральны касцёл) — для г. Пінск
- кс. Валянцін Ляўковіч (Брэст, парафія Узвышэння Св. Крыжа) — для г. Брэст
- кс. Алег Сількевіч (Баранавічы, Катэхетычны каледж) — для г. Баранавічы
- кс. Андрэй Рылка (Баранавічы, Катэхетычны каледж) — для г. Гомель.
(VGr)
|
Фотарэпартаж |