Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Сучасныя сямейныя каштоўнасці і крызіс у Беларусі
Даклад кс. Андрэя Драгуна ў СШ № 3 у Глыбокім

Кожны з нас жадае быць выхаваным у адказнай і любячай сям’і, у якой будзе мець падтрымку ў выпадку няўдач або розных праблем у жыцці.
 
За некалькі мінулых гадоў у жыцці сям’і адбыліся сур’ёзныя змены, якія былі выкліканы многімі прычынамі, у прыватнасці такімі, як эканамічная нестабільнасць, новыя сродкі інфармацыі, новыя накірункі моды, і, на жаль, гэта трэба ўзяць пад увагу і прызнаць у пэўнай ступені, падзенне аўтарытэтаў, перш за ўсё людзей высокапастаўленых, якія адказваюць за выхаванне і фарміраванне падрастаючага пакалення. Акрамя гэтага, тут адчуваецца і віна СМІ, якія з мэтай таго, каб не страціць аўдыторыю, выкарыстоўваюць розныя метады, не зважаючы на шкодны змест інфармацыі. Чалавек адчувае сябе ўсё больш адкінутым і разгубленым.  Апошнім часам будучыня сям’і прадстаўляецца ў жудаснай перспектыве, яе будучыню азмрочваюць штодзённы гвалт, сексуальныя злачынствы, наркаманія, розныя паталагічныя хваробы, а таксама страта аўтарытэту бацькоўства і іншыя.

Многія кансультанты сям’і лічаць, што толькі на аснове рэлігіі можна дасягнуць поспеху. Аднак лекары і псіхолагі сцвярджаюць, што выратаванне магчыма толькі праз любоў да іншых, адказнасць і сталасць, а таксама сістэму каштоўнасцяў. Адны і другія перакананыя, што дапамога рэлігіі і псіхалогіі можа спыніць росквіт паталогіі ў сем’ях. У Беларусі амаль палова сужэнцаў разводзяцца. Паўстаюць безадказныя сувязі. Дзеці выхоўваюцца ў разбітых сем’ях. Таму перш за ўсё крызіс пачынаецца ў нашай сям’і.

Паводле вучэння Касцёла аб грамадстве, сям’я — гэта асноўная клетка грамадства. У гэтай клетцы павінна заўжды панаваць узаемная зычлівасць, згода, а таксама прабачэнне і любоў, якая запальвае і падтрымлівае сямейны ачаг. Касцёл у сваім вучэнні прызнае, што сям’я — гэта самае вялікае дабро для людзей, а таксама жадае аказваць сем’ям неабходную і патрэбную дапамогу. Як казаў папа Ян Павел ІІ, сям’я павінна разам з дзяржавай  садзейнічаць агульнаму дабру.

Бацькі маюць права на адукацыю сваіх дзяцей (у тым ліку і ў рэлігійным вымярэнні). Мацярынства з’яўляецца асноўнай задачай жанчыны, гэта азначае, што выкананне ёю розных абавязкаў па-за сям’ёй не можа быць перашкодай у ажыццяўленні яе функцый як маці і жонкі. Толькі мудрая бацькоўская любоў дае гарантыю на добрае выхаванне.

Сем’і рабілі бы менш памылак, калі б усведамлялі тыя рысы, якія павінна мець добрая сям’я. Але памылкі здзяйсняюць усе, нават спецыялісты па сем’ях (педагогі і сацыёлагі). Важна, каб мы памяталі, што нашы паводзіны, выказванні ці нават маўчанне можа мець сур’ёзныя наступствы ў выхаванні.

Першае, што ты павінен запытаць у сябе: «Ці жадаеш ты мець добрую сям’ю?»  Адкуль бярэцца так многа зла, спрэчак, неразумення, зайздрасці і гвалту? Найгоршым для чалавека з’яўляецца не факт існавання тых ці іншых сітуацый, а факт ахалоджанасці волі. Бо непаразуменні не з’яўляюцца чымсьці злым, але вучаць нас кампрамісу, пакоры і разуменню праваты іншага.

Вам трэба прыгледзецца да адносінаў у сем’ях, спосабаў правядзення вольнага часу. Першапланавая і фундаментальная рэч для мяне — гэта даўжыня, частата і якасць сумесна праведзенага часу.  З апытання вядома, што сем’і праводзяць разам мала часу. Мы імчымся ўдагонку за светам, людзі жывуць у пастаянным стрэсе і не ўмеюць бачыць набліжаючыхся небяспечных сітуацый. Сем’і пакідаюць дзяцей перад тэлевізарамі ці камп’ютэрамі, і мы мяркуем, што дзякуючы тэхнічнаму прагрэсу не трэба клапаціцца аб дзіцяці. Тэлевізар з’яўляецца віртуальным татам ці мамай. Тэлевізар жа і камп’ютэр атакуюць самыя актыўныя рэцэптары чалавека — слых і позірк. Так несвядома сціраецца адрозненне мяжы паміж уяўленнем і рэчаіснасцю. Вобраз не пакідае месца для дзіцячага ўяўлення, а яно павінна быць накіравана менавіта на рэчаіснасць і факты, а не на гатовыя, ужо сканструяваныя праз іншых віртуальныя падзеі. Сярод сённяшніх тэлепраграм з цяжкасцю можна знайсці праграмы аб сяброўстве, сапраўднай любові ці бескарыслівасці. Аднак даказана, што праграмы з войнамі, гвалтам, нянавісцю нараджаюць нянавісць сярод гледачоў.

Тэхніка сама па сабе не з’яўляецца злом — трэба толькі умець рацыянальна і адказна ёю карыстацца. Многія сем’і не уяўляюць і таго, як моцна крыўдзяць сваіх дзяцей праз бясстрэсавае выхаванне: дзеці губляюць мяжу паміж дабром і злом, бо за дрэнныя паводзіны не прысуджаецца аніякая кара, нават слоўная.

Адноўлена 30.11.2010 18:08
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Выступленні

01.07 13:08Акт прысвячэння Беззаганнаму Сэрцу Марыі з нагоды 100-годдзя Яе аб’яўленняў у Фаціме
15.05 15:02Даклад арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на сімпозіуме да 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў
05.05 15:04Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды ўрачыстасці св. Андрэя Баболі, апекуна Пінскай дыяцэзіі
02.05 12:53Даклад Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на тэму «Узаемадзеянне Касцёла і дзяржавы ў наш час»
13.04 13:51Прамова Апостальскага Нунцыя арцыбіскупа Габара Пінтэра падчас пастырскай сустрэчы ў Вялікі чацвер
30.01 12:53Прамова Апостальскага Нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Габара Пінтэра падчас урачыстасці св. Яна Боско ў Мінску
21.01 19:01Прамова Мітрапаліта Кандрусевіча падчас набажэнства ў межах Тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў
23.12 16:38Пастырскае пасланне арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на Божае Нараджэнне 2016
23.12 11:36Адкрыты ліст Мітрапаліта Кандрусевіча міністру аховы здароўя РБ Васілю Жарко
18.12 16:24Прамова Апостальскага Нунцыя арцыбіскупа Габара Пінтэра падчас адвэнтавага чування моладзі ў Мінску