Панядзелак — трыццаць чацвёрты звычайны тыдзень |
Год І ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Дан 1, 1–6. 8–20 Сярод іх усіх не знайшлося такіх, як Даніэль, Ананія, Місаэль і Азарыя Пачатак кнігі прарока Даніэля. У трэці год панавання Ёакіма, караля юдэйскага, прыйшоў Навухаданосар, кароль Бабілёна, да Ерузалема і аблажыў яго. І Пан аддаў у рукі ягоныя Ёакіма, караля юдэйскага, і частку начыння з дому Божага. І павёў іх Навухаданосар у зямлю Шынаар, у дом багоў сваіх, і занёс гэтае начынне ў скарбніцу багоў сваіх. Даніэль жа вырашыў у сэрцы сваім не апаганьвацца ежаю караля і віном, якое піў той, і папрасіў кіраўніка еўнухаў, каб дазволіў яму не апаганьвацца. Бог жа даў Даніэлю прыхільнасць і спачуванне ў вачах кіраўніка еўнухаў. І сказаў кіраўнік еўнухаў Даніэлю: Я баюся гаспадара майго, караля, які сам прызначыў вам ежу і пітво. Калі ён пабачыць, што твары вашыя худзейшыя, чым у іншых юнакоў, аднагодкаў вашых, то вы зробіце вінаватай галаву маю перад каралём. І сказаў Даніэль Амелсару, якога кіраўнік еўнухаў паставіў над Даніэлем, Ананіем, Місаэлем і Азарыем: Прашу, выпрабуй нас на працягу дзесяці дзён; няхай даюць нам есці агародніну і ваду для піцця. Тады паглядзіш на твары нашыя і твары юнакоў, якія харчуюцца каралеўскай ежай, і зробіш са сваімі слугамі паводле таго, што ўбачыш. Ён паслухаўся гэтай іхняй прапановы і выпрабоўваў іх дзесяць дзён. Пасля ж дзесяці дзён іх твары сталі прыгажэйшымі, а целы – больш мажнымі, чым у юнакоў, якіх кармілі каралеўскай ежай. Тады Амелсар забіраў іхнюю ежу і пітво і даваў ім агародніну. І даў Бог гэтым чатыром юнакам веды і ўменні ва ўсякім пісанні і мудрасці, а Даніэлю даў яшчэ разуменне ўсіх бачанняў і сноў. Як скончыліся тыя дні, калі кароль загадаў іх прывесці, кіраўнік еўнухаў прывёў іх да Навухаданосара. Кароль размаўляў з імі, і сярод іх усіх не знайшлося такіх, як Даніэль, Ананія, Місаэль і Азарыя. І сталі яны служыць каралю. Калі кароль пытаўся ў іх наконт кожнай справы, якая патрабавала мудрасці і разумення, ён знаходзіў іх ў дзесяць разоў лепшымі за ўсіх магаў і варажбітоў, якія былі ва ўсім ягоным валадарстве. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Дан 3, 52. 53 і 54. 55 і 56 (Р.: 52b) Рэфрэн: Імя Тваё, Пане, хвалебнае навекі! 52. Благаслаўлёны Ты, Пане, Бог айцоў нашых, * Рэфрэн: 53. Благаслаўлёны Ты ў святыні Тваёй святой славы, * Рэфрэн: 55. Благаслаўлёны Ты, які бачыш глыбіні, які сядзіш на Херубінах, * Рэфрэн: ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Ап 14, 1–3. 4b–5 Імя Хрыста і імя Айца Ягонага напісана на чолах іхніх Чытанне кнігі Апакаліпсіса святога апостала Яна. Я, Ян, убачыў: вось Ягня стаіць на сіёнскай гары, а з Ім сто сорак чатыры тысячы, у якіх імя Яго і імя Айца Ягонага напісана на чолах іхніх. І пачуў я голас з неба, як шум ад мноства водаў і як гук вялікага грому. А голас, які пачуў, быў нібы голас гусляроў, што гралі на гуслях сваіх. Яны спяваюць быццам новую песню перад тронам і перад чатырма жывымі істотамі і старцамі. І ніхто не мог навучыцца гэтай песні, акрамя гэтых ста сарака чатырох тысяч, адкупленых з зямлі. Гэта тыя, якія ідуць следам за Ягнцам, куды б Ён ні пайшоў. Яны адкуплены з людзей, як пачаткі Богу і Ягняці. У вуснах іхніх няма падману: яны беззаганныя. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 24 (23), 1–2. 3–4аb. 5–6 (Р.: пар. 6) Рэфрэн: Гэта народ верны, які шукае Пана. 7. Пану належыць зямля і ўсё, што на ёй,* Рэфрэн: 9. Хто ўзыдзе на гару Пана, * Рэфрэн: 11. Ён атрымае благаслаўленне ад Пана * Рэфрэн: СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Мц 24, 42а. 44 Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Чувайце і будзьце гатовыя, бо Сын Чалавечы прыйдзе ў тую гадзіну, калі вы не думаеце. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Лк 21, 1–4 Убачыў бедную ўдаву, якая кідала дзве лепты + Чытанне святога Евангелля паводле Лукі. У той час: Езус паглядзеў і ўбачыў багатых, якія кідалі свае дары ў скарбонку. Убачыў таксама і бедную ўдаву, якая кідала туды дзве лепты, і сказаў: Праўду кажу вам, што гэтая бедная ўдава больш за ўсіх укінула. Бо ўсе яны кідалі дар, маючы лішка, а яна, будучы ў нястачы сваёй, укінула ўвесь пажытак свой, які мела. Гэта слова Пана.
|